16.04.20
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей рыхтуе відэаэкскурсіі па сваіх філіялах. Пра гэта паведаміў дырэктар установы Аляксей Міцюкоў. На YouТube-канале музей ужо размясціў першае падарожжа працягласцю каля дзвюх гадзін. Гледачу прапануюць знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй. Хутка можна будзе віртуальна пабываць яшчэ ў трох філіялах - мастацкім музеі ў Брэсцкай крэпасці, «Бярэсці» і «Камянецкай вежы». Таксама на YouТube-канале музея плануецца запусціць серыю відэасюжэтаў пра найбольш цікавыя і каштоўныя экспанаты краязнаўчага музея і яго філіялаў.
Фота https://brokm.by/