18-га красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. З гэтай нагоды ў Мінску эксперты абмеркавалі, што зроблена для захавання гістарычных мясцін у нашай краіне, а што дапрацоўваецца. Працягвае дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Актыўны ўдзел у захаванні культурнай спадчыны Беларусі прымае Федэрацыя прафсаюзаў. Адзін з галоўных аб'ектаў, які пад пільнай ўвагай – Курган Славы. Там ужо ўсталяваны сонечныя батарэі, інфармацыйныя стэнды, якія расказваюць пра Вялікую Айчынную вайну, аперацыю «Баграціён». Падрабязнасці ў начальніка галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Арцёма Ігнаценкі.
Спецыялісты падчас сустрэчы казалі пра розныя напрамкі дзейнасці арганізацый у галіне захавання культурнай спадчыны, аднак сышліся ў адным – таксама гэта асабістая адказнасць кожнага беларуса – клапаціцца пра гістарычныя помнікі, ахоўваць і шанаваць іх.
Фота Karen Faljyan, Shutterstock