Анонс 30 красавіка

29.04.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 30 красавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – мелодыі з мюзікла Grease;
- у 02:00 – запісы Андрэ Мінвіля і яго групы (Францыя);
- у 06:10 – кампазіцыі савецкай эстрады 1930–1940 гадоў;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з запісамі Сяргея Захарава, музыкай Рыхарда Вагнера і Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – сімфанічная паэма Мілія Балакірава “Тамара”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць ансамбля “Верасы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – запісы саліста Белдзяржфілармоніі Анатоля Шчарбакова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, рубрыка “Профікарта” і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і арганізатарамі праекта “Крэатон”;
- у 17:30 – “Марская сімфонія” Ральфа Воан-Уільямса ў выкананні хору і сімфанічнага аркестра Атланты (ЗША);
- у 19:00 – канцэрт сімфанічнага аркестра радыё Паўднёвай Карэі, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра вавёрчынага сынка”;
- у 21:10 – праект “Настальжы” з песнямі ў выкананні Філіпа Кіркорава;
- у 22:15 – фрагменты оперы Яна Давіда Голанда “Агатка, альбо Прыезд пана”;
- у 23:30 – запісы Аляксандра Вярцінскага.