На Віцебшчыне выпусцілі кнігу пра народную танцавальную спадчыну рэгіёна

30.04.2020

Кніга “Прыдзвінскія карункі” расказвае пра аўтэнтычныя танцавальныя творы Віцебшчыны і іх сцэнічныя адаптацыі. Прадстаўлены мясцовыя аметныя карагоды, танцы і найгрышы, запісаныя ад носьбітаў падчас экспедыцый. Расказвае дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука.

Выданне прысвечана вядомым харэографам, чые пастаноўкі і сёння выконваюць калектывы вобласці і краіны. Таксама размешчана інфармацыя пра фальклорныя гурты Віцебшчыны, што займаюцца побытавымі танцамі. Надаецца ўвага абласным танцавальным імпрэзам.

“Прыдзвінскія карункі” – першае грунтоўнае выданне па традыцыйным харэаграфічным мастацтве. Яно будзе карысным для кіраўнікоў фальклорных калектываў, выкладчыкаў і навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў. 

Фота: vitvesti.by