Анонс праграм на 12 мая

11.05.2020 

Запрашаем у аўторак, 12 мая, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы гітарыста Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – творы кампазітара Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – запісы дыска-групы Boney M;
- у 09:00 – музыку Рыхарда Вагнера, Людвіга ван Бетховена, а таксама запісы ансамбля “Туці”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Мусліма Магамаева, Святланы Данілюк;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Слова, якое гучыць”, госця эфіру – артыстка Зінаіда Феакцістава;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Гістарычныя асобы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Карыбу”;
- у 15:30 – оперныя старонкі з рэпертуару заслужанай артысткі Беларусі Надзеі Губскай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Дэбют”, а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка” Кацярынай Захарэвіч;
- у 17:30 – прэлюдыі і фугі з “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – музыку Стыві Уандэра;
- у 22:15 – запісы амерыканскага кампазітара Томаса Ньюмана;
- у 23:30 – Фартэпіяннае трыа № 2 до мінор Фелікса Мендэльсона.