Анонс праграм на 13 мая

12.05.2020 

У сераду, 13 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музычныя творы Джорджа Гершвіна;
- у 02:00 – музыку Гектора Берліёза;
- у 06:10 – запісы шатландскага музыканта, спевака Донавана Філіпса Ліча;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з запісаў Эліны Гаранча, музыкі Фелікса Мендэльсона і Франца Шуберта;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Марыі Гулегінай і Пласіда Дамінга;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак-плакатыст Сяргей Саркісаў;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Музыка з мультсерыяла “Ну, пачакай!”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Музыка сям’і Ельскіх”;
- у 15:30 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і блогерам Сашай “Душа Батаніка”;
- у 17:30 – музыку французскага кампазітара Эрыка Саці;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Канады і Анголы, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Куфар-самалёт”;
- у 21:10 – творчасць савецкага кампазітара Ісаака Шварца;
- у 22:15 – класічныя музычныя творы на тэму “Выяўленчае мастацтва”;
- у 23:30 – запісы Стыві Уандэра (да 70-годдзя спевака).