У Гарадку з'явілася алея Герояў Савецкага Саюза

12.05.2020

У Гарадку ў юбілейны год Перамогі адкрылася алея Герояў Савецкага Саюза. 13 стэндаў з прозвішчамі і партрэтамі герояў-землякоў з'явіліся як напамін пра гады ваеннага ліхалецця, мужнасць, гераізм і сілу волі савецкага народа. На алеі з прозвішчамі і фатаграфіямі Герояў-землякоў устаноўлены QR-коды, па якіх можна атрымаць дадатковыя звесткі пра славутых землякоў. Расказвае старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач.

Да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі матэрыяльную дапамогу выплацілі ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай і тым, хто пацярпеў ад наступстваў вайны. У Віцебскай вобласці гэта каля 4-х тысяч чалавек. Працягвае старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

На тэрыторыі Гарадоцкага раёна больш за 144 аб'екты, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх 89 воінскіх пахаванняў, у якіх знайшлі спачын больш як 31 тысяча загінуўшых.

Фота: vitvesti.by