12.05.2020
Віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі “На хвалі часу, у плыні жыцця” прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання "Маладняк". Чытачу прапануюць звесткі пра дзеячаў арганізацыі, іх алічбаваныя творы, спіс даследаванняў па тэме і фотаздымкі. Ужо запоўнены раздзелы, прысвечаныя Валерыю Маракову, Адаму Бабарэку і Уладзіміру Хадыку. У бліжэйшых планах стваральнікаў – пазнаёміць з творчасцю Уладзіміра Дубоўкі і Кузьмы Чорнага.
Расказвае галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Лаўрык.
Фота: nlb.by (Першы ўсебеларускі з'езд паэтаў і пісьменнікаў аб'яднання "Маладняк". 25-29 лістапада 1925 г. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва)