Выстава "75 гадоў памяці" адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва

13.05.2020

У сталічным Палацы мастацтва працуе выстава “75 гадоў памяці”, прысвечаная гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дэманструюцца творы мастакоў розных пакаленняў: ад удзельнікаў трагічных падзей да іх унукаў і праўнукаў. Сярод экспанатаў – работы народных мастакоў Міхаіла Савіцкага, Віктара Грамыкі, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Арлена Кашкурэвіча і іншых. Працягвае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

У работах пераважае асабістае ўспрыманне вайны. Нягледзячы на ўмовы і каноны, у карцінах гучыць жывы голас сведкаў. Творцы пасляваеннага часу выраслі пад уражаннем ад бацькоўскіх гісторый і асэнсоўваюць у творчасці трагічныя старонкі мінулага. Сучасныя мастакі разважаюць над каштоўнасцю жыцця, захаваннем памяці аб подзвігу і хісткасці сучаснага свету перад катастрофамі.

Арганізатары прапануюць віртуальную экскурсію па выставе. Падчас 3D-тура можна дэталёва разгледзець экспанты. Пазнаёміцца з праектам афлайн можна ў Палацы мастацтва да 31 мая.

Фота: facebook.com