Анонс праграм на 15 мая

14.05.2020 

У пятніцу, 15 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Таццяны і Сяргея Нікіціных;
- у 02:00 – Першы фартэпіянны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – творчасць Ціны Цёрнер;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Андрэя Эшпая, а таксама запісы Энрыке Каруза;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – музычныя творы Ігара Стравінскага;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Ігара Паліводы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Акцыя “Чытаем разам”. Творчасць Уладзіміра Караткевіча”;
- у 15:30 – Трэцюю сімфонію Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і старшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музея Аленай Бухал;
- у 17:30 – творы Марыса Равеля і Роберта Шумана ў выкананні Марты Аргерых;
- у 19:00 – канцэрт Los Angeles Philharmonic i Le Concert d`Astree Chorus, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Уладзіміра Трошына;
- у 22:15 – музыку Эдварда Грыга;
- у 23:30 – запісы брытанскага спевака Крыса Ры.