Міжнародны праект "Алфавіт вайны" аб'яднаў дзевяць мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны

14.05.2020

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на выставу "Алфавіт вайны". Міжнародны праект аб’яднаў мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны. Увазе гледача – фотаздымкі, архіўныя і змадэляваныя артэфакты, інсталяцыі, жывапіс і графічныя лісты. 

9 аўтараў-удзельнікаў выставы даследуюць пытанні: як мы сёння ўспрымаем і рэагуем на паведамленні пра вайну, якія сэнсы захоўваюцца ў гістарычнай памяці нашых сучаснікаў. Мэта экспазіцыі – убачыць і распавесці пра гісторыю па-новаму – скрозь прызму прыватнай  сямейнай міфалогіі, даследаванне "мовы жэстаў" вайны і іншыя мастацкія практыкі.

Расказвае куратар праекта Дзіна Даніловіч.

Фота: facebook.com