Віртуальную выставу да 100-годдзя Купалаўскага тэатра падрыхтавалі ў Музеі Янкі Купалы

18.05.2020

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы падрыхтаваў выставу “Сваякі”. Яна прысвечана 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра, які носіць імя народнага паэта Беларусі. 

З імем Янкі Купалы звязана станаўленне беларускага прафесійнага тэатра ў XX стагоддзі. Пісьменнік стаяў ля вытокаў першых беларускіх пастановак, якія ўздымалі самыя надзённыя пытанні тагачаснага жыцця нашай краіны. Ён быў таленавітым драматургам, прысутнічаў на рэпетыцыях і спектаклях, даваў парады рэжысёрам і акцёрам, а пасля спектакляў запрашаў іх да сябе ў госці. “Мэта выставы – паказаць гісторыю тэатра, які носіць імя Янкі Купалы, праз пастаноўку твораў песняра. Жыццё тэатра прадстаўлена ў арыгінальных фотаздымках, тэатральных афішах і праграмах розных часоў”, ‒ распавяла супрацоўнік музея Марыя Барткова.

Асаблівая ўвага на выставе надаецца тэатральным афішам. Яны разнастайныя і ўзнаўляюць нават самыя раннія пастаноўкі на творах Янкі Купалы. Расказвае навуковы супрацоўнік Аміня Байсакава.

Фота: facebook.com