Анонс праграм на 20 мая

19.05.2020 

У сераду, 20 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – здабыткі замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 02:00 – камерную музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – запісы Браяна Адамса;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з музыкай Іагана Штрауса, Людвіга ван Бетховена, Даменіка Скарлаці;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Нінэль Ткачэнка;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Лацінаамерыканскія акцэнты ў блюзавай музыцы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Творчасць Міхала Ельскага”;
- у 15:30 – мелодыі кіно з рэпертуару аркестра Поля Марыа;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і спявачкай Анжалікай Пушновай;
- у 17:30 – запісы перуанскага тэнара Хуана Дыегі Флорэса;
- у 19:00 – канцэрт аўстралійскай групы “Імперыя котак”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чорных буслоў;
- у 21:10 – творчасць Шэр;
- у 22:15 – мелодыі ў запісе Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча;
- у 23:30 – запісы амерыканскага гітарыста Чылі Мінучы.