Альбом "Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс" пабачыў свет у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"

19.05.2020

Альбом "Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс" ‒ гэта першая кніга ў сучаснай краіне, якая знаёміць з айчыннымі майстрамі гэтага напрамку. Пра гісторыю, тэорыю і сучасны стан акварэлі ‒ на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай, і ў рэпрадукцыях 200 работ вядучых майстроў краіны. Над кнігай працаваў мастак, даследчык і педагог Уладзімір Рынкевіч.

Падобнае выданне аб айчыннай акварэлі выходзіла апошні раз 40 гадоў таму. Новая кніга ‒ выдатны падручнік для навучэнцаў творчых спецыяльнасцей, а таксама прэзентуе беларускае мастацтва ў свеце. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

Фота: sb.by