Анонс праграм на чацвер, 21 мая

20.05.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 21 мая, разам. У эфіры:
- у 00:04 – кампазіцыі гурта Eagles;
- у 02:00 – запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 06:10 – запісы з рэпертуару знакамітых замежных выканаўцаў 1950–1960 гадоў;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Дзмітрыя Шастаковіча, Леаніда Пранчака і Іагана Штрауса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – саната Франца Шуберта “Арпеджыёне”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” творчасці Мікіты Багаслоўскага;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – Другі канцэрт для кларнета з аркестрам Карла Марыі Вэбера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, або Планета цікаўных хлопчыкаў”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і балерынай Ірынай Варфаламеевай;
- у 17:30 – Concerti Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – канцэрт Czech Philharmonic Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – творы брытанскага выканаўцы Леа Сэера;
- у 22:15 – фрагменты мюзіклаў беларускіх і замежных кампазітараў;
- у 23:30 – запісы ансамбля “Стары Ольса”.