Анонс на пятніцу, 22 мая

21.05.2020 

У пятніцу, 22 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Сезарыі Эвары;
- у 02:00 – творы Станіслава Манюшкі;
- у 06:10 – творчасць італьянцаў Аль Бана і Раміны Паўэр;
- у 09:00 – мелодыі Джузепе Вердзі, Дзмітрыя Смольскага і Антона Арэнскага;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – оперныя ўверцюры, Канцэрт для флейты і габоя Антоніа Сальеры;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Каліноўская;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Мікалая Яцкова”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Дзённікі пісьменнікаў як дакументы эпохі”;
- у 15:30 – “Капрычыа на цыганскія тэмы” Сяргея Рахманінава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, альбо Планета цікаўных хлопчыкаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і кампазітарам Леанідам Шырыным;
- у 17:30 – уверцюры да опер Рыхарда Вагнера “Нюрнбергскія мейстэрзінгеры” і “Тангейзер”;
- у 19:00 – канцэрт RTVE Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць спевака і кампазітара Яўгена Мартынава;
- у 22:15 – аркестравую музыку Рыхарда Вагнера;
- у 23:30 – запісы японскай выканаўцы Кейкі Мацуі.