Анонс праграм на выхадныя і панядзелак

22.05.2020 

У суботу, 23 мая, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы з дыска “Іншыя рытмы”, на якім сабраны кампазіцыі музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі;
- у 02:00 – Першую сімфонію Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – музыку балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц”;
- у 07:15 – фрагмент радыёкампазіцыі “Настраёвы эцюд” паводле вершаў Валянціны Коўтун, Раісы Баравіковай і Дануты Бічэль-Загнетавай;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: сустрэчу з айцом Паўлам Бубновым з нагоды юбілеяў святынь у Жыровічах;
- у 08:05 – часткі Санаты № 2 для віяланчэлі і фартэпіяна Фелікса Мендэльсона;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігу “Рарытэты ваенна-гістарычных музеяў Беларусі і Расіі”;
- у 09:20 – сімфанічныя творы Мадэста Мусаргскага;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 10:05 – сустрэчу з Валянцінай Лук’янец з Браслава, якая займаецца лапікавых шыццём, лялькамі;
- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Закон вечнасці” па рамане Надара Думбадзе (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама апавяданне Івана Навуменкі “Пыл”;
- у 12:05 – гаворку з намеснікам старшыні беларускай грамадскай арганізацыі “Наша сядзіба” ў Польшчы Васілём Сегенем;
- у 12:30 – запісы народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра;
- у 13:00 – сустрэчу з піяністамі Святланай Кудзінай і Віталем Стахіевічам;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen, а таксама калекцыю мелодый Пола Анкі;
- у 16:15 – запісы гуртоў вёсак Раеўшчына Маладзечанскага раёна і Сташаны Пінскага раёна;
- у 17:00 – сустрэчу з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Андрэем Сенькіным;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Мікалая Слічэнкі;
- у 19:00 – фрагменты оперы Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Мікіты Багаслоўскага;
- у 21:30 – апавяданне Кузьмы Чорнага “Свята працы і свету”;
- у 22:00 – музыку шатландскага кампазітара Джэймса Мак Мілана;
- у 23:00 – “Брандэнбургскія” канцэрты Іагана Себасцьяна Баха.

 

У нядзелю, 24 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы гітарыста Пэта Мэтэні;
- у 06:10 – творы Мікалая Чуркіна і Яўгена Цікоцкага з рэпертуару аркестраў Беларусі;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю “Настраёвы эцюд” паводле вершаў Валянціны Коўтун, Раісы Баравіковай і Дануты Бічэль-Загнетавай (працяг);
- у 08:05 – часткі сюіты Габрыэля Фарэ са спектакля “Пелас і Мелісанда”;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – гаворку пра кніжнае жыццё Маладзечна, а таксама агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – вакальныя творы Франца Шуберта і Антаніна Дворжака;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Генадзя Бураўкіна (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства пісьменніка Уладзіміра Ліпскага (да юбілею творцы);
- у 11:15 – запісы камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Пятра Вандзілоўскага (памяці дырыжора);
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Перу;
- у 12:30 – Сюіту-фантазію з балета Валерыя Гаўрыліна “Анюта”;
- у 13:00 – сустрэчу з балерынай, народнай артысткай Беларусі Таццянай Яршовай;
- у 14:05 – фрагменты оперы Генры Пёрселя “Каралева фей”, а таксама праграму гітарыста і спевака Джорджа Бэнсана Big Boss Band;
- у 16:15 – сустрэчу з гісторыкам, экскурсаводам, арганізатарам фальклорных імпрэз Кацярынай Шэйкай;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – архівістка, літаратуразнаўца, даследчыца жыцця і творчасці Якуба Коласа Вера Міцкевіч;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі сербкі Радмілы Караклаіч і балгарына Эміла Дзімітрава;
- у 19:00 – радыёспектакль “Напісанае застаецца” паводле Алеся Петрашкевіча;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні Боба Дылана;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Андрэ Маруа “Праклятае золата”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Багіня Дыяна”;
- у 23:00 – сольныя віяланчэльныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха.

 

У панядзелак, 25 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы знакамітых джазавых музыкантаў;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Стыві Нікс;
- у 09:00 – мелодыі Фелікса Яневіча, запісы Беньяміна Джыльі і Паўла Кухты;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – “Іспанскую рапсодыю” Марыса Равеля;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць прамога эфіру – загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (да дня памяці класіка айчыннай літаратуры);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Арыгінальныя і новыя рэгтаймы”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно” (працяг);
- у 15:30 – неапалітанскія мелодыі з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і кіраўніком рэкламна-інфармацыйнай службы Вялікага тэатра Беларусі Таццянай Аляксандравай;
- у 17:30 – фрагменты сюіты “Іберыя” Ісака Альбеніса;
- у 19:00 – канцэрт хору Collegium Vocale Leipzig і аркестра Menseburger Hotmusik, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – спевы Шарля Азнавура;
- у 22:15 – музыку польскага кампазітара Збігнева Прайснера;
- у 23:30 – мелодыі Ёзефа Гайдна і Іагана Себасцьяна Баха.