“Замкавы час Беларусі” і “Брыдскі мох” – кнігі паэта з Гомельшчыны выйшлі па-беларуску

25.05.2020

У выдавецтве "Беларусь" у перакладзе на беларускую мову Соф’і Шах пабачылі свет дзве кнігі паэзіі Ізяслава Катлярова – летапісная паэма “Замкавы час Беларусі” і “Брыдскі мох”. Ізяслаў Катляроў жыве ў Светлагорску, вядомы аматарам літаратуры сваімі паэтычнымі зборнікамі “Цукерачнае дрэва”, “Тут, на трапяткой зямлі” і іншымі.

Новая кніга “Замкавы час Беларусі” расказвае пра веліч і непаўторнасць нашай гісторыі і яе сведкаў – магутных палацаў, што ацалелі праз многія войны. Кніга “Брыдскі мох” узгадвае ваенныя падзеі – аперацыю “Баграціён” па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дапамогу партызан Светлагоршчыны – краю, дзе пісьменнік жыве з 1966 года.

Фота: pismennik.by