Гомельскі маладзёжны тэатр запрашае на прэм'еру па матывах апавядання Габрыэля Маркеса

25.05.2020

Гомельскі маладзёжны тэатр у пятніцу пакажа прэм'еру – меладраму "Сем сноў пра цябе" ў пастаноўцы Ірыны Кубліцкай. У аснове спектакля – п'еса ўкраінскага драматурга Кіры Малінінай, створаная па матывах апавядання Габрыэля Гарсія Маркеса "Вочы блакітнага сабакі".

З-за пандэміі колькасць квіткоў на прэм’еру абмежавалі да 50. У мэтах бяспекі гледачоў рассадзяць з захаваннем дыстанцыі, таксама просяць выкарыстоўваць ахоўныя маскі. 

Дырэктар Гомельскага маладзёжнага тэатра Алена Маставенка анансавала яшчэ адну прэм'еру: хутка ў тэатры пачнуць рэпетыцыі спектакля "Дзядзя Ваня" па Антону Чэхаву. Рэжысёр – Віталь Краўчанка. Першы паказ запланаваны на пачатак жніўня. 

Фота: facebook.com