Гродзенскую кірху чакае абнаўленне

26.05.2020

Сёлета адзіны дзеючы лютэранскі храм у Беларусі адзначае 25-годдзе вяртання вернікам.

Да юбілею гродзенскую кірху чакае некалькі падарункаў. Найперш вернуць адрамантаваны вежавы гадзіннік. Унікальнаму механізму ‒ больш за сто гадоў. Ён моцна пашкоджаны ў часы Вялікай Айчыннай вайны і каля 80-ці гадоў не працаваў. Ажывіў яго магілёўскі майстар Генадзь Галоўчык. Таксама ў рамках рэстаўрацыі ў кірсе з'явіцца і новы алтар. Яго прывязуць з Германіі. Расказвае пастар Гродзенскай лютэранскай кірхі Святога Яна Уладзімір Татарнікаў.

Фота: yesbelarus.com