Анонс праграм на 28 мая

27.05.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 28 мая, разам. У эфіры:
- у 00:04 – кампазіцыі з альбома “Бруклінскія мары”;
- у 02:00 – творы кампазітара Антоніа Сальеры;
- у 06:10 – запісы расійскага акцёра Андрэя Міронава;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам” у выкананні Лікі Пташук;
- у 11:30 – клавірныя санаты Даменіка Скарлаці;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця эфіру – мастацтвазнаўца Надзея Кухарэнка;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – Першы скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, або Планета цікаўных хлопчыкаў”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай;
- у 17:30 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – канцэрт памяці беларускага дырыжора Пятра Вандзілоўскага;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Кайлі Міноўг;
- у 23:30 – балетныя мелодыі Рыкарда Дрыга.