Старажытныя пахаванні крывічоў даследуюць падчас археалагічнага летніка "Наўры-2020"

27.05.2020

У ліпені Нацыянальны гістарычны музей сумесна з Міжнародным экалагічным інстытутам імя Сахарава БДУ і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту правядуць археалагічны валанцёрскі летнік “Наўры-2020”. Удзельнікі даследуюць пахаванні крывічоў канца I тысячагоддзя. Навукоўцы знаходзяць як пахаванні ў курганах, так і бескурганныя – чаму так, даследчыкам яшчэ невядома, але яны спадзяюцца знайсці адказ. 

У летніку прымаюць удзел і студэнты, і людзі сталага веку – усе зацікаўленыя. Каб далучыцца, трэба запоўніць анкету ў суполках праекта ў сацыяльных сетках.

Расказвае кіраўнік летніка, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава Мікалай Плавінскі.

Фота: vk.com