У Полацкім універсітэце з'явілася галерэя рэктараў

27.05.2020

У Полацкім дзяржаўным універсітэце адкрылі гісторыка-мастацкую галерэю “Рэктары Полацкага ўніверсітэта”. Яна на першым паверсе гістарычнага будынка Полацкага калегіума, дзе зараз адзін з карпусоў навучальнай установы. У аснове экспазіцыі ‒ тэма раскрытай кнігі, змест якой ‒ гэта пералік прозвішчаў рэктараў ад заснавання навучальнай установы да нашага часу. Расказвае экскурсавод Полацкага калегіума Вікторыя Літвін.

Галерэю адкрылі ў вузкім коле. Студэнты ўбачаць раскрытую кнігу з імёнамі рэктараў ужо восенню, зараз яны заканчваюць навучальны год у рэжыме анлайн. Працягвае выканаўца абавязкаў прарэктара па вучэбнай рабоце Галіна Палякова.

Адкрыццё галерэі рэктараў – адно з мерапрыемстваў да 440-годдзя Полацкага ўніверсітэта. Установа вядзе гісторыю ад заснавання Полацкага калегіума – 1581-га года.

Фота: psu.by