Анонс праграм на 29 мая

28.05.2020 

У пятніцу, 29 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Клода Каравэлі і Поля Марыа;
- у 02:00 – спевы народнай артысткі СССР Святланы Данілюк;
- у 06:10 – песні з савецкіх кінастужак;
- у 09:00 – мелодыі Людвіга ван Бетховена, Рыкарда Дрыго і Сяргея Рахманінава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – загадчык аддзела культурна-забаўляльных праграм Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Наталля Камзалава;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Эдзі Рознера”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Што значыць быць сучасным пісьменнікам”;
- у 15:30 – Скрыпічную санату ля мажор Людвіга ван Бетховена;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, альбо Планета цікаўных хлопчыкаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і старшынёй Беларускага саюза кампазітараў Аленай Атрашкевіч;
- у 17:30 – музычныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт Lucerne Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Раксаны Бабаян;
- у 22:15 – музыку Ісака Альбеніса;
- у 23:30 – запісы Франсіса Гоі.