Гродзенскі абласны драматычны тэатр у чэрвені адновіць паказы спектакляў

29.05.2020

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі 73-ці сезон у Гродзенскім абласным драматычным тэатры завяршылі датэрмінова – у красавіку. Замест летніх месяцаў трупа сышла ў адпачынак вясной. У гэты час пастаноўкі з рэпертуару розных гадоў можна было паглядзець на YouTube-канале. 

З чэрвеня ўстанова аднаўляе паказ спектакляў. З-за эпідэміялагічных умоў яны будуць ісці без антрактаў, каб пазбегнуць масавага збору гледачоў. 3-га чэрвеня гледачоў чакае меладрама "Малыя сямейныя злачынствы", 4-га і 5-га – камедыя "На ўсякага мудраца даволі прастаты" і сямейная драма "Час і сям'я". Запланаваны і дзіцячыя пастаноўкі: у прыватнасці, 7 чэрвеня пакажуць сёлетнюю прэм’еру “Усе мышы любяць сыр” – амаль шэкспіраўскі сюжэт пра Рамэа і Джульету, толькі для дзяцей.

Расказвае дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Гедзіч.

Фота: Дзяніс Караткевіч (vk.com)