Дакументальная фотавыстава "Заір Азгур: ад майстэрні да музея" адкрыта ў Мінску

01.06.2020

У Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адкрыта выстава дакументальнай фатаграфіі "Заір Азгур: ад майстэрні да музея". Фонды ўстановы захоўваюць шмат адметных рэчаў – ад скульптур да асабістых і афіцыйных перапісак, фотаздымкаў майстра. Акцэнт у экспазіцыі зрабілі на фота. Над праектам працавалі куратары Уладзімір  Парфянок і Алена Пратасевіч.

Большасць прэзентаваных фотаздымкаў гледачы бачаць упершыню. На іх – Заір Азгур не толькі ў перыяд вядомасці, але і хлопец, юнак (такім яго амаль ніхто і не памятае). Здымкі на выставе – арыгіналы, і па правілах архіўнага захоўвання яны могуць экспанавацца 30 дзён.  Самая старая фатаграфія – 1926 года, дзе Заір Азгур яшчэ студэнт, апошнія фота датуюцца першай паловай 1990-х гадоў.

Фота: facebook.com