Анонс праграм на 1 чэрвеня

01.06.2020 

У першы дзень каляндарнага лета, панядзелак, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскай зоркі Даліды;
- у 06:10 – музычныя творы кампазітара Генадзя Гладкова;
- у 09:00 – мелодыі Яўгена Пцічкіна, Джаакіна Расіні, Карла Дзітэрса фон Дзітэрсдорфа і запісы Алега Крысы;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця прамога эфіру – гісторык, архівазнаўца Вольга Іванова;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Арфатэрапія”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Любімыя мелодыі дзяцінства”;
- у 15:30 – старадаўнія і сучасныя танцавальныя п’есы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і клоунам Вадзікам Ракетай;
- у 17:30 – цыкл п’ес для фартэпіяна “Дзіцячы альбом” Арама Хачатурана;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Яўгена Пцічкіна;
- у 22:15 – запісы амерыканскага піяніста і кампазітара Джона Сміта;
- у 23:30 – сюіту Марыса Равэля “Грабніца Куперэна”.