Анонс праграм на 2 чэрвеня

01.06.2020

Запрашаем у аўторак, 2 чэрвеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Бобі Бэрда;
- у 02:00 – музычныя творы Леапольда Моцарта;
- у 06:10 – песні ў выкананні Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 09:00 – музыку Марыса Равэля, Антоніа Вівальдзі, запісы харавой капэлы пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы і аркестра пад кіраўніцтвам Генадзя Раждзественскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – запісы Марыі Калас, Беньяміна Джыльі, Андрэя Корсакава;
- у 12:15 і паўторам у 18:15– “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Біяграфія твора і хроніка быцця творцы. Раман народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” 2cellos;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група XTC”;
- у 15:30 – фрагмент Чацвёртай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і музыкантам, мастаком Андрусём Такіндангам;
- у 17:30 – музыку Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт Rotterdam Philharmonic Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Фарбы вясёлкі”;
- у 21:10 – запісы амерыканскай актрысы Мэрылін Манро;
- у 22:15 – творчасць кампазітара Роба Дугана;
- у 23:30 – Канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам до мінор П’етра Лакатэлі.