Анонс праграм на 3 чэрвеня

02.06.2020 

У сераду, 3 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Луі Армстранга;
- у 02:00 – творы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – музычныя запісы Хуліа Іглесіяса;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з мелодыямі Джакама Пучыні, Гуга Вольфа, Івана Армсгеймера;
- у 11:00, 20:30 – працяг твора Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Беньяміна Джыльі, Ларысы Штанько;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Чорны або белы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Ад нашаніўскага часу”;
- у 15:30 – фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Фрыдэрыка Шапэна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, альбо Планета цікаўных хлопчыкаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і кніжным блогерам Кацярынай Курзінер;
- у 17:30 – Канцэрт для флейты з аркестрам мі-мінор і “Рускае ронда” Саверыя Меркадантэ;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Рудальштаце, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Жаўтароціка і Чарнушку;
- у 21:10 – творчасць Ксеніі Геаргіядзі;
- у 22:15 – оперныя мелодыі Джакама Пучыні;
- у 23:30 – фрагменты вечара Марка Фрадкіна на фестывалі “Славянскі базар – 1998”.