Выстава "Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея" размясцілася на агароджы Парку Чалюскінцаў

02.06.2020

Выставачны праект "Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь" размясціўся на агароджы сталічнага Парку Чалюскінцаў. Гэта 70 фотабанераў з выявамі музейных прадметаў (манеты, зброя, нацыянальныя касцюмы, творы выяўленчага мастацтва, народныя промыслы і рамёствы і многае іншае). Расказвае адзін з аўтараў праекта Аляксандр Аляксееў.

Вулічная экспазіцыя паказвае Беларусь як сучасную развітую еўрапейскую дзяржаву, якая годна займае сваё месца ў міжнароднай супольнасці. У стварэнні выставы прынялі ўдзел усе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей гісторыі беларускага кіно, Музей прыроды і экалогіі, Дом-музей I з'езда РСДРП). Як выбіралі экспанаты для фотаздымкі, расказвае вучоны сакратар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Ладзісаў.

Выставачнаму праекту папярэднічаў аднайменны фотаальбом, выдадзены чатыры гады таму. Шэраг фондавых калекцый і асобныя прадметы, прэзентаваныя ў выданні, маюць асаблівае значэнне для айчыннай гісторыі і культуры.

Фота: belta.by