Выйшаў 250-ты нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”

03.06.2020

Выйшаў 250-ты нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”. Гэта адзінае ў краіне штомесячнае навуковага выданне па гісторыі. У юбілейным выпуску – новыя работы айчынных даследчыкаў і метадычны блок для настаўнікаў. Чым адметнае выданне, расказвае галоўны рэдактар Максім Гальпяровіч.

“Беларускі гістарычны часопіс” выходзіць 27 гадоў. Стваральнікі бачаць сваёй задачай паглыбленне нацыянальнай свядомасці, фарміравання уласнага погляду на мінуўшчыну. Сярод навінак – рубрыка “Дысертацыя” з вынікамі даследаванняў кандыдатаў і дактароў навук. Публікацыю найлепшых артыкулаў выданню давяраюць многія прызнаныя даследчыкі. Рэдакцыя плануе далей рыхтаваць спецыяльныя выпускі і ладзіць круглыя сталы па актуальных пытаннях. 

Фота: facebook.com