Анонс праграм на 4 чэрвеня

03.06.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 4 чэрвеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – джазавыя стандарты Гары Коніка;
- у 02:00 – творы Пятра Чайкоўскага і Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Рыхарда Вагнера, Марыса Равэля, Сяргея Рахманінава, Астара П’яцолы;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам” у выкананні Лікі Пташук;
- у 11:30 – старонкі “Полацкага сшытка”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця эфіру – актрыса, харэограф Вольга Скварцова;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Спявак Эдуард Хіль”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, або Планета цікаўных хлопчыкаў”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і ўдзельнікам паўмарафонаў Канстанцінам Баяндзіным;
- у 17:30 – музыка да драмы Генрыка Ібсена “Пер Гюнт”;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musika Boscareccia, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” - “Сон карабейніка”;
- у 21:10 – запісы Чэчыліі Барталі;
- у 22:15 – фрагменты камічных опер Джакама Пучыні;
- у 23:30 – песні ў выкананні Надзеі Чапрагі.