"Народная асвета" працягвае кніжныя серыі для дзяцей і падлеткаў

05.06.2020

Выдавецтва "Народная асвета” працягвае кніжныя серыі, што падабаюцца дзецям і падлеткам. На самых маленькіх арыентавана серыя “Прыгоды Дзеда Прыродаведа”. З гэтых кніжак юныя чытачы даведаюцца пра многія прыродныя з’явы, беларускія расліны, жывёл, атрымаюць шмат карыснай інфармацыі. Падлеткам выдавецтва “Народная асвета” прапануе кнігі серыі “Вконтакте”. Героі дапамогуць вырашыць складаныя жыццёвыя сітуацыі, псіхолаг дасць слушныя парады. 

Сёлета выдавецтва пачало серыю “Замежная класіка дзецям”. Вядомыя дзіцячыя творы пабачаць свет у перакладзе на беларускую мову. Першае выданне – “Казкі дзядзечкі Рымуса”.

Расказвае галоўны рэдактар выдавецтва Алена Ліцвіновіч.

Фота: vk.com