05.06.2020
У суботу, 6 чэрвеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 02:00 – фартэпіянныя творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – музыку Льва Абеліёвіча;
- у 07:15 – фрагмент радыёкампазіцыі “Бяссонне” паводле вершаў Казіміра Камейшы;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: сустрэчу з даследчыкам гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы айцом Фёдарам;
- у 08:05 – музыку Эдварда Грыга;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігу “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” (чарадзейныя казкі і паданні з Беларусі);
- у 09:20 – мелодыі з папулярных савецкіх кінафільмаў;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Івана Карэнды;
- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі Уладзімірам і Валянцінай Лук’янец;
- у 10:30 – дзве часткі радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Парог” па п’есе Аляксея Дударава (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё і 70-годдзя Аляксея Дударава);
- у 12:05 – гаворку з ураджэнцам Дагестана Хізры Асадулаевым у “Планеце “Культура”;
- у 12:30 – музычныя творы Карла Марыі фон Вебера;
- у 13:00 – сустрэчу з дацэнтам кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алесяй Гурчанка;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама запісы Білі Холідэй;
- у 16:15 – фальклорныя песні, якія суправаджалі “зялёныя святкі”;
- у 17:00 – сустрэчу з акцёрам Драматычнага тэатра Беларускай арміі Васілём Бойдакам;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 19:00 – оперу Мікалая Рымскага-Корсакава “Моцарт і Сальеры” (да дня нараджэння Аляксандра Пушкіна), а таксама радыёспектакль “Паненка-сялянка” з музыкай Аляксандра Глазунова;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Тома Джонса;
- у 21:30 – навелу Міхася Стральцова “Блакітны вечар”;
- у 22:00 – запісы амерыканскага кампазітара і дырыжора Джона Адамса;
- у 23:00 – Чацвёртую сімфонію Антона Брукнера.
У нядзелю, 7 чэрвеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – фартэпіянныя п’есы Пятра Чайкоўскага;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю “Бяссонне” паводле вершаў Казіміра Камейшы (працяг);
- у 08:05 – часткі з сюіты Жоржа Бізэ да драмы “Арлезіянка”;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – фрагменты “Літургіі Іаана Залатавуста” Пятра Чайкоўскага;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Івана Карэнды (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства драматурга Аляксея Дударава (да юбілею творцы);
- у 11:15 – музыку Андрэя Мдывані;
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Эквадор;
- у 12:30 – мелодыі Сяргея Ляпунова;
- у 13:00 – сустрэчу з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Таццянай Траццяк (да юбілею спявачкі);
- у 14:05 – “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі, а таксама запісы Джэймса Морысана;
- у 16:15 – сустрэчу з носьбітам фальклору з вёскі Старое Сяло Сцепанідай Зінкевіч;
- у 17:00 – гаворку з прадпрымальнікам Раманам Кубарковым пра яго любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – дырэктар Дзяржаўнага музея-архіва літарутуры і мастацтва Ганна Запартыка;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Мікалая Нікіцкага;
- у 19:00 – радыёспектакль “Прынцэса Турандот” па творы Карла Гоцы;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Марынку і Сонейка;
- у 21:10 – песні Аляксандра Дольскага;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Змітрака Бядулі “Дудар”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Планеты”;
- у 23:00 – фрагмент “Альбома для юнацтва” Роберта Шумана.