08.06.2020
У нашай краіне чацвёрты раз прайшла “Агульная дыктоўка”. Сёлета ўпершыню анлайн. Праект сабраў каля тысячы ахвотных праверыць валоданне беларускай мовай. Удзельнікі не толькі вызначылі ўзровень уласнай пісьменнасці, але і дапамаглі медыкам: за кожную работу арганізатары пералічаць сродкі на дабрачынны рахунак. Да філалагічнага чэленджа далучыўся Данііл Шэйка.
Фота: lidskae.by