Вокладкі кніг замест палатна – на выставе маладой мастачкі Алены Гіль

08.06.2020

У Мінску адкрыта выстава Алены Гіль "Вокладкі кніг". Апошнім часам творца шмат знаходзілася ў вёсцы, там яе зацікавілі старыя кнігі, што ляжалі на паддашку. Для Алены стала нечаканым адкрыццём, што тое, што яна робіць для сябе, можа быць натхненнем для іншых.

Дырэктар галерэі, дзе размешчана выстава, Кацярына Давыдава адзначыла, што падчас фарміравання экспазіцыі цалкам даверылася аўтару. Бо, на яе думку, усё, што робіць Алена – заўсёды добра.

Выстава "Вокладкі кніг" адкрыта да 28 чэрвеня. Наведаць экспазіцыю можна па запісе. Ва ўмовах пандэміі максімальная колькасць гледачоў адначасова – не больш за 3 чалавекі.

Фота: instagram.com/helen_hil