08.06.2020
Артысты Гродзенскай філармоніі адкрываюць сезон выступленняў на свежым паветры. Аматары жывой музыкі будуць збірацца па аўторках на Савецкай вуліцы. Арт-праект стартуе 9 чэрвеня і працягнецца да канца лета. На першым канцэрце гледачу прапануюць дывертысмент з класічнай музыкі. Выступяць Алена Быстрова (сапрана) і Аляксандр Валынскі (барытон), прагучаць скрыпка і баян.
Мастацкі кіраўнік Гродзенскай абласной філармоніі Віктар Сакалоўскі таксама анансаваў новы праект – “Рамантыка пад зоркамі”. У ім, акрамя артыстаў філармоніі, паўдзельнічаюць і запрошаныя – музыканты і прадстаўнікі іншых відаў мастацтва.
А з 10 чэрвеня ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі жыхароў і гасцей Гродна чакае ўжо традыйная “Серада музычная”.
Фота: belta.by