Знаходкі археолагаў і вясельныя фотаздымкі – на выставе ў Вілейскім краязнаўчым музеі

09.06.2020

Першая частка экспазіцыі "Старонкі гісторыі Вілейскага краю" – гэта знаходкі археолагаў, якія вывучалі мясцовасць у 1970-1980-я гады. У другой частцы выставы наведвальнікі ўбачаць фотаатэлье фатографа пачатку XX стагоддзя Беркі Бермана. Тут раскрываецца тэма вяселля: шмат фотаздымкаў, шлюбная сукенка і вэлюм. Трэцяя частка прысвечана сялянскаму побыту, чацвёртая – уяўляе сабой імправізаваную шляхецкую гасцёўню. Расказвае дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

Фота Беркі Бермана, пачатак XX ст. (rh.by)