10.06.2020
Нефармальны турыстычны гід стварылі ў Брэсце. Ён прысвечаны малавядомым месцам абласнога цэнтра, якія зацікавяць гасцей. З некаторымі незнаёмыя нават карэнныя жыхары горада. Выданне расказвае, дзе пабачыць сучаснае мастацтва, паспытаць прысмакаў і набыць дызайнерскія сувеніры.
Даследаваць Брэст гасцям дапамагаюць мясцовыя жыхары: яны расказваюць пра любімыя месцы і тлумачаць незнаёмыя чужынцам словы і выразы. Разабрацца ў мясцовым слэнгу можна з адмысловым слоўнікам.
Пакуль гід даступны толькі ў анлайн-фармаце.
Расказвае менеджар праектаў фонду развіцця Брэсцкай крэпасці Наталля Зданевіч.
Фота: visitbrest.by