Анонс праграм на 16 чэрвеня

15.06.2020 

Запрашаем у аўторак, 16 чэрвеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага спевака Джоні Хартмана;
- у 02:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Чэчыліі Барталі;
- у 06:10 – запісы польскай спявачкі Марылі Радовіч;
- у 09:00 – музыку Вячаслава Кузняцова, Шарля Гуно, Ігара Стравінскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – запісы Алены Шведавай, Эліны Гаранчы, творы Джорджэ Энеску;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Натхнёныя творчасцю Уільяма Шэкспіра”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група Deerhoof”;
- у 15:30 – Фартэпіянны канцэрт Яўгена Святланава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і філосафам, фермерам Мікалаем Матрунчыкам;
- у 17:30 – мазуркі польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – канцэрт Scottish Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра клёнік;
- у 21:10 – запісы італьянскай спявачкі і кампазітара Джаны Наніні;
- у 22:15 – творчасць турэцкага піяніста і кампазітара Фазіля Сэя;
- у 23:30 – музыку балета Ігара Стравінскага “Гульня ў карты”.