Магілёўскі драмтэатр да канца чэрвеня прапануе гледачу дзве прэм'еры

15.06.2020

Магілёўскі драматычны тэатр адкрыў 133-ці сезон прэм’ерай – канцэртнай праграмай Рамантыка #love. Папуры, музычны дайджэст – у летні час гэта запатрабаваны жанр, мяркуюць у тэатры, таму падобныя пастаноўкі працягнуцца.

Да канца чэрвеня прэзентуюць яшчэ дзве прэм'еры. 17 чэрвеня пакажуць спектакль “Ахвота жыць!”, над якім працуе малады рэжысёр Каміля Хусаінава. Пастаноўка створана па матывах апавяданняў Васіля Шукшына пра чалавека з рускай глыбінкі сярэдзіны XX стагоддзя – простага, крыху наіўнага, які мае нейкую асаблівую жыццёвую мудрасць. 

23 чэрвеня прэзентуюць "гісторыю прыхільнасці ў адным дзеянні" пад назвай "Прыйшоў мужчына да жанчыны".

Расказвае загадчык літаратурнай часткі Магілёўскага драмтэатра Вольга Семчанка.

Фота: vk.com