Анонс праграм на 17 чэрвеня

16.06.2020 

У сераду, 17 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскай групы Simply Red;
- у 02:00 – творы кампазітара Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні ў выкананні расійскай рок-групы “Ронда”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з мелодыямі Яўгена Глебава, Іагана Себасцьяна Баха, запісамі Антаніны Няжданавай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі спявачкі Тамары Мілашкінай;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць прамога эфіру – жывапісец Леанід Хобатаў;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Імя Іван”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Творчасць Яна Тарасевіча”;
- у 15:30 – сімфанічную паэму Яўгена Святланава “Каліна чырвоная”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і кніжным блогерам Кацярынай Крузінер;
- у 17:30 – музыку балета Ігара Стравінскага “Пульчынела”;
- у 19:00 – запісы музыкантаў з Ямайкі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра графа, селяніна і звон;
- у 21:10 – творчасць амерыканскага спевака Лаянела Рычы;
- у 22:15 – запісы музыкі айчыннага кампазітара Вячаслава Кузняцова;
- у 23:30 – запісы латвійскай спявачкі Вольгі Пірагс.