"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 20 ліпеня на адкрытых пляцоўках

17.06.2020

"XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе ў сучасным фармаце", – паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі. "Усе закрытыя залы сёлета будуць працаваць толькі на вуліцы ў форме перформансаў. Уся праграма адбудзецца на вялікіх адкрытых пляцоўках", – сказаў Глеб Лапіцкі. Зараз прададзена каля 15 тысяч квіткоў. Фестываль пройдзе 16-20 ліпеня.

Фота: tvr.by