Фотапраект Аксаны Веніямінавай на тэму сямейнай памяці прэзентавалі ў Музеі Заіра Азгура

18.06.2020

З 18 чэрвеня па 11 ліпеня ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура пройдзе выстава фатаграфічнага праекта "Post vitam" Аксаны Веніямінавай. Частка рэчаў на выставе – сямейныя рэліквіі, астатнія прадметы толькі падобныя да артэфактаў мінулага: бабуліна брошка, дзядулеў грэбень, падстрыжаныя валасы сястры, хрустальны посуд. Аўтар звяртаецца да сямейных гісторый, таямніц, штодзённых і лёсавызначальных падзей.

Аксана Веніямінава нарадзілася ў 1986 годзе ў Віцебску. Два гады таму скончыла навучанне ў санкт-пецярбургскай школе фатаграфіі "Докдокдок". Дыпломным праектам маладой творцы стала фотасерыя “Белая сукенка” пра тое, як адзенне становіцца захавальнікам традыцый. Новы праект спрабуе раскрыць тэму памяці.

Фота: facebook.com