Цыкл лекцый "Мастацтва традыцыйнае і сучаснае" працягваецца ў Гомелі

18.06.2020

Цыкл лекцый "Мастацтва традыцыйнае і сучаснае" працягваецца  ў Гомелі ў выставачнай зале палаца Румянцавых  Паскевічаў. Першую лекцыю спікер – мастацтвазнаўца Кірыл Сідараў – прысвяціў тэме “Традыцыйны жывапіс і скульптура ў сучасным мастацтве”. Сёння адбудзецца другая – “Традыцыйныя жанры і сюжэты ў сучасным мастацтве”.

Усяго ў рамках цыкла запланавана 4 сустрэчы. Трэцяя (26 чэрвеня) – дапоўнена прэзентацыяй, фотаздымкі для якой зроблены ў  Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.  Тэма – “Сучаснае мастацтва і класічны музей”. Завершыцца цыкл лекцый 3 ліпеня тэмай "Традыцыя адмаўлення традыцыі ў мастацтве”.

Фота: facebook.com