Анонс праграм на 23 чэрвеня

22.06.2020 

Запрашаем у аўторак, 23 чэрвеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Рода Сцюарта;
- у 02:00 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – запісы іспанскага дуэта Baccara;
- у 09:00 – музыку Бедржыха Сметаны, Пятра Чайкоўскага, Фелікса Мендэльсона і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – запісы Франка Карэлі і Алены Абразцовай;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця эфіру – артыстка, майстар мастацкага чытання Зінаіда Феакцістава;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Адраджэнне даўніны”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група Neu”;
- у 15:30 – запісы беларускага балалаечніка Мікалая Прашко;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і дырэктарам міжнароднага дзіцячага фестывалю кіно і тэлебачання “Кінасвет” Анжалікай Клімовіч;
- у 17:30 – творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – канцэрт аркестра Akademy of Ancient Music, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Дзівосныя гісторыі”;
- у 21:10 – запісы амерыканскай спявачкі Тоні Брэкстан;
- у 22:15 – творчасць нямецкага рэжысёра і кампазітара Тома Тыквера;
- у 23:30 – Канцэрт № 3 для гітары з аркестрам Леа Браўэра.