Музей гісторыі беларускай літаратуры пазнаёміць з творчасцю ваенных пісьменнікаў

22.06.2020

Сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачынае працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя  “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі, 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі і 100-годдзю з дня нараджэння пісьменнікаў Міколы Аўрамчыка, Аляксея Пысіна, Аляксея Карпюка і Пятра Прыходзькі. Паслухаем загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела Вольгу Гулеву.

На доўгія гады тэма Вялікай Айчыннай вайны стала адной з галоўных у беларускай літаратуры. У экспазіцыі  кнігі з дароўнымі надпісамі Пятра Прыходзькі, Івана Навуменкі, Аляксея Пысіна, юбілейны медаль “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, які належаў Міколу Аўрамчыку, рукапісныя вершы пра вайну, а таксама перыядычныя выданні таго часу.  Расказвае навуковы супрацоўнік музея Святлана Кажамяка.

Фота: vk.com/bellitmuseum