У Брэсцкай крэпасці адкрыюць новую музейную экспазіцыю ва Усходнім форце

22.06.2020

23 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці планавалася адкрыццё новай музейнай экспазіцыі ва Усходнім форце, але па аб'ектыўных прычынах яно перанесена на больш позні час.

У гісторыі абароны Усходні форт меў асаблівае значэнне. Пад кіраўніцтвам маёра Пятра Гаўрылава каля 400 афіцэраў і салдат ператварылі гэта месца ў самы працяглы і ўпарты ачаг супраціўлення. Паводле сённяшняй ацэнкі, колькасць памяшканняў Усходняга форта на двух паверхах – каля сотні, іх агульная плошча – амаль тры тысячы квадратных метраў. Новая экспазіцыя зойме крыху больш за дзясятую частку. Экскурсія прадоўжыцца прыблізна паўтары гадзіны, прычым яе маршрут пройдзе не толькі знутры, але і звонку – за сценамі цытадэлі. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па навуковай рабоце мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Ларыса Бібік.

Фота: fortress.brest.museum.by