"Гэта ўсё яна", "Пікавая дама" і вадэвілі – у Магілёўскім драмтэатры рыхтуюць прэм'еры

23.06.2020

Магілёўскі драматычны тэатр працягвае 133-ці сезон, які пачаўся ў сярэдзіне чэрвеня. У афішы на ліпень – музычнае папуры “Рамантыка love”, прэм’ерная пастаноўка “Ахвота жыць!” па апавяданнях Васіля Шукшына, а таксама прэм’ера “Прыйшоў мужчына да жанчыны”, якая мусіла адбыцца 23 чэрвеня, але перанесена на ліпень з-за хваробы артыста.

Пра асаблівасці творчага сезона раскажа загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Семчанка. На яе думку, лета і стомленасць ад пандэміі – зараз такі перыяд, калі людзі хочуць паглядзець штосьці лёгкае і рамантычнае, таму ў бліжэйшы час у тэатры зоймуцца жанрам вадэвіля. З далёкіх планаў – у кастрычніку спадзяюцца прэзентаваць “Пікавую даму” – спектакль абяцае стаць значнай падзеяй у культурным жыцці.

Фота: mogilevnews.by