Анонс праграм на 26 чэрвеня

25.06.2020 

У пятніцу, 26 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – творы Сяргея Танеева;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ігара Талькова;
- у 09:00 – мелодыі Эдварда Грыга, Вольфганга Амадэя Моцарта і Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета”;
- у 11:30 – рамансы Міхаіла Глінкі;
- у 12:15 і ў паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, кандыдат культуралогіі, дацэнт Ірына Варановіч;
- у 14:05 і ў 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Малая радзіма ў творчасці пісьменніка”;
- у 15:30 – Віяланчэльны канцэрт Ёзефа Гайдна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі тэатра “Данка” сярэдняй школы № 201 Мінска;
- у 17:30 – арабескі Роберта Шумана, Анатоля Лядава і Клода Дэбюсі;
- у 19:00 – канцэрт Seville Barogue Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра чарапаху” (частка 1);
- у 21:10 – творчасць Яка Йолы;
- у 22:15 – музыку беларускага кампазітара Льва Абеліёвіча;
- у 23:30 – запісы групы “УмаТурман”.